Сёньня ці то дзень удару па рэжыме ад Сяргея Ціханоўскага ці чарговы дзень са 100 дзён.Ня так ужо й …

Сёньня ці то дзень удару па рэжыме ад Сяргея Ціханоўскага ці чарговы дзень са 100 дзён.

Ня так ужо й важна.
За гэты час было абвешчана 2 зборы на 200 тыс. (беспасьпяхова і з абурэньнем на беларусаў) і на 8 тыс. (пасьпяхова, але механізм збору не празрысты, не выключаем, што большасьць, калі не ўсе сродкі, паступілі ад нарвежскага фонду).

Адказу на прапанову ўзяць 200 тыс. у абмен на справаздачу таксама не паступіла.

Не было паездкі ва Ўкраіну ці нечага пра прыклады вінтовак.

Ёсьць ідэя рабіць астраўкі для беларусаў, якая выклікала абурэньне ў літоўцаў. І павінна выклікаць такое ж у беларусаў – навошта нейкія гетта ці рэзервацыі, з якіх вельмі лёгка пазьней дэпартаваць. А па ўсім сьвеце нацыянальныя гетта – праблема з інтэграцыяй і крымінал.

Пустыя, але гучныя заявы ставяць пад пагрозу гуманітарны трэк вызваленьня палітычных вязьняў.

Рэжым пляскае ў далёні. За 3 тыдні Сяргей Ціханоўскі не ўнёс разлад у офіса-рада-габінэт, ён проста зьнішчае рэшткі рэпутацыі і перспектыў гэтых структур, але на жаль, і ўскосна ўсёй эміграцыі.

Усё гэта адбываецца на фоне бягучых і будучых грашовых і сэкс-скандаляў.

Мэйнстрым паказвае фак не рэжыму, ён забіў х..й на беларусаў.

Аднак нагадаем, што праблемы ў мэйнстрыму толькі адбітак таго, што яшчэ большыя праблемы ў рэжыму.