ну вось, заняўся дакумэнтамі пісаў, адсылаў замоўцам, ня надта сачыў за беларускай павесткай, а там …

ну вось, заняўся дакумэнтамі пісаў, адсылаў замоўцам, ня надта сачыў за беларускай павесткай, а там ваў. скандал. і медыя прастора (і так невялікая даступная эмігранцкім групам) забітая асноўнай навіною…

– Зьменаю куратараў расейскай мяккай сілы на постсавесцай прасторы? Не – то ня важна!!!!
– Звужэньнем расейскага рынку, пераглядам бюджэту і, як вынік, наступствамі для беларускай эканоміцы і для атачэньня Лукашэнкі? Не – тое таксама інфармацыйнае сьмецьце!
– актыўнасьцю дзяржаваў рэгіёну й пытаньні міграцыйных ды эканамічных праграмаў навокал Беларусі? Ну то дакладна не!
– А можа нешта больш глабальнае. Геапалітычныя працэсы, Сі ды Трамп, той жа Пуцін? Занадта нізка і дробна для адукаваных, культурных людзей з сучасным сьветапоглядам.
– Ну зрэшты мо, хаця б патугі ТатыКолі ды кампаніі гандляваць з Афрыкай, навіны з кантрабандных хабаў у Персідзкай затоцы ды Блізкім Уходзе? Ну тое не актуальна для палітычна падкаваных.
– Мо, прынамсі вайна ва Ўкраіне? Ну наогул пытаньне даўняга мінулага для грамадзтва з высокай палітычнай культурай.

А што ж тады?
Чэлес Стрыжака!

Людцы, вы сур’езна?!

Зь іншага боку, чым болей сварак ды скандалаў, чым больш мелачныя ці абсурдныя іх прычыны, тым болей нацякаў на крызіс у арганізацыі ды руху. На жаль, такое будзе множыцца. Бо калі не маеш як паўплываць на працэсы вакол, пачынаеш уплываць на тых хто вакол цябе (і там і там вакол, але ё розьніца). Прычым з двух бакоў. У адных яўная хвароба “сусьветных зорак” – лічаць сябе абранымі. У іншых “пакрыўджаных мышак, якім нас**лі ў норы”. Незалежна ад таго хто да якой групы належыць, выснова адна — срач. Які свьедчыць пра крызіс.

Тут бы спыніцца ды падумаць што рабіць. Усьвядоміць, што старыя механізмы, нават часткова і стурктуры аджылі сваё. Прыкінуць што зьмяніць, што выкінуць і як нанова працаваць. Але тое доўга ды й думаць патрэбна.
Таму будзе абмеркаваньне дыкпікаў Стрыжака.

ЗЫ: Дарэчы, той каб меў клямку мог бы згуляць цынічна. Як? На онліфанз аўдыторыя таксама ёсьць. І не абавязкова там парнуху выкладаць. Платформа задумвалася як іншае (хоць і мае сёньня спэцыфічны шлейф). У рэшце рэшт сецівам даўна гуляюць скрыны абгаворваньня матэматыкі ці аўтазапчастак ў камэнтах на порнхабе. Нехта мае стаць піянэрам і вынесьці новы фармат з камэнтароў.