Апублікаванае фота беспілотніка, які сёння заляцеў у Літву з тэрыторыі Беларусі.
Гэта расійскі дрон-прыманка “Гербера”.Расія выкарыстоўвае такія БпЛА, каб перагружаць украінскія сістэмы СПА. Дрон не нясе баявога зараду, але на экранах радараў выглядае такой жа цэллю, як ударны “Шахед” з выбухоўкай.
Паводле літоўскіх вайскоўцаў, беспілотнік,
“падобны да самаробнага самалёціка”, заўважылі сёння каля 11:30 памежнікі заставы Кена ў Віленскім раёне. Ён упаў прыкладна ў кіламетры ад беларуска-літоўскай мяжы — на літоўскім баку.
Праз дрон
давялося эвакуяваць у сховішча спікера літоўскага Сейма
Саўлюса Сквярняліса.