Марк Рутэ: Кітай можа справакаваць Расею атакаваць NATO
Генэральны сакратар NATO Марк Рутэ лічыць, што ў выпадку, калі Кітай вырашыць сілай вярнуць Тайвань, Сі Цзіньпін можа папрасіць Уладзімера Пуціна адцягнуць увагу Эўропы нападам на тэрыторыю Альянсу. ⠀ Расея, паводле Рутэ, аднаўляе вайсковы патэнцыял зь неверагоднай хуткасьцю.
Цяпер яна выпускае ў 3 разы больш боепрыпасаў за 3 месяцы, чым усе краіны NATO разам — за год. ⠀ У якасьці рашэньня ён прапаную мацаваць адзінства NATO і супрацоўнічаць з Інда-Ціхаакіянскім рэгіёнам у абароне і тэхналогіях.