Таму наменклатура стараецца выбіць і зламаць іх канчаткова: ізаляваць, дыскрэдытаваць, выставіць ідыётамі і маральна знішчыць.
Як бы балюча гэта ні ўсведамляць, але «рэжым ламае, а апазіцыя дабівае».
Былыя героі вяртаюцца і здзяйсняюць дзеянні, якія пачынаюць разбураць іх жа вобраз. Хтосьці губляе арыентацыю ў новай рэальнасці, хтосьці трымаецца за амбіцыі, хтосьці абвінавачвае народ. Але самае страшнае – гэта ўжо не тыя героі, якіх памятаюць і чакалі.
Гэтыя вобразы пачынаюць сыпацца з-за страху апазіцыйнай «эліты» дапусціць такіх людзей да ўлады. Апазіцыйная наменклатура, якая вырасла за гады на грантах, гульнях і імітацыі барацьбы, робіць усё, каб спачатку абясцэніць гэтых людзей, потым накіраваць супраць народу, а ў выніку проста «зліць».
І гэта і ёсць гульня Лукашэнкі. Рэжыму больш не трэба забіваць лідараў – трэба проста іх вярнуць. Вярнуць у аслабленым, зламаным, залежным выглядзе і пусціць на самазнішчэнне праз расчараванне мас. І праз рукі сваіх жа…
Так знішчаюцца не проста канкрэтныя людзі – так разбураецца вера ў саму магчымасць барацьбы, у саму будучыню…”
Барадзін