3 ліпеня. А чаму б і не
Тым болей што маем 365 гадавіну вызваленьня Менску ад акупантаў. (але ёсьць дэталі)
28 чэрвеня 1660 году войскі ВКЛ пад Палонкай разьбілі акупацыйную групоўку Івана Хаванскага. І ўжо 3 ліпеня 1660 году атрады Сапегі ды Чарнецкага вызвалілі ад маскоўскіх акупантаў горад Менск.
Такім чынам сёлета спаўняецца 365 год вызваленьню Менску ад расейскіх акупантаў!