Сырскі заявіў, што наступ РФ з тэрыторыі Беларусі выключаць нельгаПадчас сустрэчы з журналістамі Га…

Сырскі заявіў, што наступ РФ з тэрыторыі Беларусі выключаць нельга

Падчас сустрэчы з журналістамі Галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі адказаў на пытанні прэсы і, у прыватнасці, адзначыў:
– Сілы абароны дагэтуль кантралююць 90 квадратных кіламетраў Куршчыны;
– Украінскія войскі за тыдзень прасунуліся на 200–700 метраў у раёне Юнакаўкі;
– Украіна пераўзыходзіць РФ па колькасці FPV-дронаў, аднак расіяне мацнейшыя ў дронах з аптавалакном;
– Эфектыўнасць знішчэння варожых БПЛА тыпу Shahed складае прыблізна 82%;
– Па яго словах, адным з перспектыўных напрамкаў барацьбы з «Шахедамі» з’яўляецца выкарыстанне лёгкаматорнай авіяцыі;
– Пераход на армійскія корпуса дазволіць пераходзіць да контрнаступаў.