Лукашэнка зноў запрасіў у Беларусь кіраўніцтва Афрыканскага саюза
З Днём Афрыкі павіншаваў 25 траўня Лукашэнка старшыню Афрыканскага саюза, прэзідэнта Анголы Жаау Лоўрэнсу і кіраўнікоў дзяржаў, якія ўваходзяць у кантынентальную арганізацыю.
Паводле слоў віншавальніка, гэты дзень “сімвалізуе перамогу імкнення да незалежнасці і суверэнітэту, ідэалаў гуманізму і павагі да чалавечай годнасці над расізмам, каланіяльным ціскам і эксплуатацыяй”.
Беларусь, заявіў Лукашэнка, “гатовая садзейнічаць пашырэнню ўзаемнага гандлю таварамі і паслугамі паміж ЕАЭС і Афрыканскім саюзам”, а таксама “паступоваму зняццю гандлёвых бар’ераў”.
Лукашэнка запрасіў у Мінск “дэлегацыю высокага ўзроўню, якая прадстаўляе Камісію Афрыканскага саюза”, і “прапанаваў выкарыстоўваць візіт для паглыбленай адпрацоўкі перспектыўных формаў узаемадзеяння”, гаворыцца ў віншаванні.
Падрабязнасці | Без VPN
freepik.com