Сергеенка, які знаходзіцца пад санкцыямі, прыбыў у Ватыкан для ўдзелу ў цырымоніі інтранізацыі папы Льва XIV
Дэлегацыя Беларусі на чале са спікерам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігарам Сергеенкам прыбыла ў Ватыкан для ўдзелу ва “ўрачыстых мерапрыемствах, звязаных з інтранізацыяй” папы рымскага Льва XIV, паведамляе прэс-служба ніжняй палаты парламента.
Падкрэсліваецца, што дэлегацыя накіраваная ў Ватыкан па даручэнні Лукашэнкі. Хто, акрамя Сергеенкі, у яе ўключаны, не ўдакладняецца.
Інтранізацыя (уступленне на пасаду) папы Льва XIV пройдзе 18 траўня.
З 2020 года Сергеенка знаходзіцца пад санкцыямі ЕС, Вялікабрытаніі, Албаніі, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Нарвегіі, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі, Швейцарыі, Канады.