Сейм Літвы падоўжыў на год санкцыі ў дачыненьні да грамадзян Беларусі і Расеі. Ад прапанаваных раней больш жорсткіх абмежавальных мераў для беларусаў адмовіліся.
Падчас абмеркаваньня гучалі прапановы адмовіцца прымаць ад беларусаў, як і ад расейцаў, заявы на выдачу дазволаў на пражываньне ў Літве, калі ў іх няма дзейнай візы, а таксама прапаноўвалі ануляваць ужо выдадзеныя ДНЖ, калі грамадзяне Беларусі больш як раз у тры месяцы наведвалі гэтыя краіны. Гэтыя прапановы ў выніку не ўхвалілі.