Прэм’еру Польшчы перадалі сакрэтны даклад камісіі па расейскім і беларускім уплывах

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Прэм’еру Польшчы перадалі сакрэтны даклад камісіі для расьсьледаваньня расейскіх і беларускіх уплываў

Прэмʼер-міністар Польшчы Дональд Туск у пачатку красавіка атрымаў трэці даклад камісіі па расьсьледаваньні расейскага і беларускага ўплыву. Дакумэнт засакрэчаны і зьмяшчае менш за 400 старонак новых матэрыялаў.