Несамастойнай краіны, залежнай ад ЗША і НАТО
Агрэсіўнага суседа з тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі
Карумпаванай дзяржавы з імітацыяй дэмакратыі
Краіны, якая не можа справіцца з міграцыйным крызісам
Грамадства, якое негатыўна ставіцца да ўкраінскіх бежанцаў
Гэты комплекс наратываў выкарыстоўваецца для дэлегітымізацыі Польшчы як на міжнароднай арэне, так і ў вачах ўласнага насельніцтва Беларусі і Расіі. З пункту гледжання беларускіх прапагандыстаў Польшча – гэта зручны вораг. Да гэтай тэмы часта звяртаюцца, каб паказаць, што дэмакратыя не працуе, што гэта хаос, не наш шлях. Яшчэ ёсць наратыў таго, што польскія палітыкі робяць імітацыю дэмакратыі. Гэта найбольш небяспечна, бо паказвае беларусаў, што нідзе ў свеце дэмакратыя не працуе, усё гэта ёсць імітацыяй. Гэта стратэгічны наратыў беларускай прапаганды, які ўжываецца ўвесь час пры розных нагодах. Выбары ж – гэта нагода для прапаганды, каб зганьбіць Польшчу, бо яна прыцягальна для грамадства, але небяспечна для рэжыму. “
Паўлюк Б