Прааналізаваўшы нядзельныя мерапрыемствы на халодную галаву, прыйшлі на наступных высноваў.Учорашняя…

Прааналізаваўшы нядзельныя мерапрыемствы на халодную галаву, прыйшлі на наступных высноваў.

Учорашняя акцыя паказала, што за 5 гадоў у Сьвятланы Ціханоўскай з Паўлам Латушкам атрымалася зьнішчыць патэнцыял ня толькі ў Беларусі, але й за мяжой.

Сумная адзінота, у якой яны йшлі па вуліцах Варшавы дэманстравала ня толькі адсутнасьць даверу да структур, але й дэпалітызацыю дыяспары. Шматлюдныя акцыі у дзясятках краінаў сьвету сышлі ў нябыт. Мерапрыемства адмыслова перанесьлі ў Варшаву, каб было больш людзей, бо ў Вільні было б яшчэ больш сумнае відовішча. Да таго ж Павал Латушка й ягоныя міньёны жадалі прадэманстраваць, што яны здольныя зьбіраць больш людзей, чым Сьвятлана Ціханоўская. Усё гэта правалілася.

Беларусы байкатавалі й рэжым і офіса-рада-габінэт.
Да гэтага прывялі ня толькі адсутнасьць нейкіх вынікаў і бясэнсоўнасьць самога мерапрыемства, але й бясконцая барацьба ўнутры “палітычнай” тусоўкі. Змаганьне за гранты і жорсткая барацьба супроць “канкурэнтаў” прывяла да таго, што ва ўсіх трох структурах – адны й тыя ж твары. Жаданьне Сьвятланы Ціханоўскай з Франакам Вячоркам і Паўла Латушкі быць адзінымі “палітыкамі” прывялі да таго, што яны засталіся ў адзіноце. У йх няма рэсурсу, каб прымусіць быць побач у адрозьненьне ад Аляксандра Лукашэнкі. Не свае гранты, што давяла гісторыя з ЗША – кепскі й ненадзейны йструмант.

У Беларусі рэжым канчаткова пахаваў выбары, за мяжой мэйнстрым пахаваў сябе. Рэжым цягне ў багну Беларусь, мэйнстрым спрабуе зрабіць тое самае з дыяспарай.

Рэпрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў адносінах да ўдзельнікаў пахавальнай працэсіі даб’юць канчаткова. Больш карысьці для рэжыму не прынёс ніхто.

Адзіныя мерапрыемствы, што выбіваліся з агульнага абсурду былі арганізаваныя мітынг Вольнай Беларусі і галасаваньне за сабачку.

Зянон Пазьняк