Ці адбілася электаральная кампанія на памежным міграцыйным крызісе?Так, адбілася натуральна і відаво…

Ці адбілася электаральная кампанія на памежным міграцыйным крызісе?

Так, адбілася натуральна і відавочна. У прыватнасці, на беларуска-літоўскай мяжы абсалютны штыль цягам апошніх двух тыдняў (увогуле з пачатку года зафіксавана толькі 14 спроб парушыць мяжу).

На польскім напрамку – амаль штыль. За апошні тыдзень бачым толькі 9 спробаў перакрочыць мяжу. У папярэднія тыдні гэтага году ў сярэднім было крыху болей за 60.

Затое на беларуска-латвійскім напрамку маем амаль выбух – 86 кейсаў у электаральны тыдзень, прычым больш за палову (44 выпадкі) выпалі на адзін дзень, на 21 студзеня.
(на папярэднім тыдню было 0).

Як заўсёды, калі трэба знізіць ціск на Польшчу (што, праўда, бывае не так часты), патокі мігрантаў перанакіроўваюць на Латвію. Літва ж па-ранейшаму – табу.

Проста цікава. Вось электаралка скончылася, мігрантаў на мяжу вернуць? Ці вырашаць, нарэшце, што ўжо дастаткова?