Усе гэтыя грамадзяне асуджаныя паводле крымінальных артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу.
Такім асобам на працягу пяці гадоў пасля пагашэння або зняцця судзімасці забараняецца займацца, у тым ліку, педагагічнай, выдавецкай дзейнасцю, займаць дзяржаўныя пасты, праходзіць ваенную службу. Іх фінансавыя аперацыі трапляюць пад асаблівы кантроль.