Трамп можа прапанаваць буфэрную зону паміж Расеяй і Ўкраінай — The TelegraphАбраны прэзыдэнт ЗША Дон…

Трамп можа прапанаваць буфэрную зону паміж Расеяй і Ўкраінай — The Telegraph

Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп можа прапанаваць, каб эўрапейскія і брытанскія войскі забяспечылі буфэрную зону працягласцю больш за тысячу кілямэтраў паміж расейскім і ўкраінскім войскамі ў рамках пляна замарожваньня ваенных дзеянняў паміж дзьвюма краінамі.

Аб гэтым піша брытанская газэта The Telegraph са спасылкай на крыніцы ў асяроддзі Трампа. Па словах суразмоўцаў выданьня, плян прадугледжвае, што цяперашняя лінія фронту будзе замарожаная, а Ўкраіна пагодзіцца не дабівацца ўступленьня ў NATO на працягу 20 гадоў.

https://smarturl.click/xB7ae