Грамадская ініцыятыва «Ультыматум» з удзячнасцю вітае чарговае рашэнне аб памілаванні яшчэ 31 палітвязня 7 лістапада. Сярод вызваленых — дзве жанчыны і 29 мужчын, асуджаныя па абвінавачаннях у «злачынствах экстрэмісцкай накіраванасці».
Асаблівую трывогу выклікае той факт, што 17 з вызваленых пакутуюць на хранічныя захворванні, а трое з’яўляюцца інвалідамі. У 27 чалавек ёсць дзеці, з якіх сямёра — шматдзетныя бацькі. Мы лічым гэты крок важным, але недастатковым і занадта павольным на шляху да свабоды ўсіх, хто пацярпеў за свае перакананні і грамадзянскую пазіцыю.
Па дадзеных грамадскай ініцыятывы «Ультыматум», з пачатку ліпеня былі памілаваны каля 160 чалавек.
Дзякуем ураду Польшчы і міністру замежных спраў Радославу Сікорскаму за намаганні дзеля паскарэння вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.