У Беларусі абвешчаныя так званыя выбары прэзідэнта. Гэта ўжо даўно ператварылася ў трагікамедыю, калі адзін чалавек, які захапіў уладу ў краіне, праводзіць толькі дэкаратыўнае мерапрыемства. Дзейнічаючы з відавочнымі прыкметамі псіхозу, Лукашэнка зноў вырашыў сам сябе прызначыць на найвышэйшую пасаду.
Мы лічым гэта фарсам і заклікаем грамадзян не ўдзельнічаць у гэтым цырку. Для выхаду Беларусі з глыбокага палітычнага крызісу неабходныя рэальныя крокі. Найважнейшым з іх павінна стаць вызваленне ўсіх палітычных зняволеных у краіне без выключэння.
Пасля шэрагу правакацый і пад ціскам Крамля Лукашэнка замарозіў працэс вызвалення палітычных зняволеных. Мы лічым, што ультыматум — адзіная дзейсная мера, якая ўжо прынесла вынік і ў будучыні можа забяспечыць вызваленне ўсіх палітзняволеных у Беларусі.
Часовая поўная блакада ўсіх транспартных і грузавых калідораў праз Беларусь дазволіць дамагчыся вызвалення палітзняволеных, вываду расійскіх войскаў і ядзернай зброі, а таксама правядзення свабодных выбараў.