Праваабаронцам «Вясны» дакладна вядома ўжо пра дзевяць палітзняволеных, якія ўчора выйшлі на волюСяр…

Праваабаронцам «Вясны» дакладна вядома ўжо пра дзевяць палітзняволеных, якія ўчора выйшлі на волю

Сярод іх — тры жанчыны і шэсць мужчын, у тым ліку асуджаны да 10 гадоў калоніі і хворы на анкалогію Рыгор Кастусёў. Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бяспекі вязняў, таму пакуль не публікуюць прозвішчы астатніх вызваленых.

Асобна адзначым, што па інфармацыі «Вясны», частка затрыманых выйшла на волю па амністыі, а частка — па памілаванні.

Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі ўчора на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

Па амністыі вызвалілі некалькі палітвязняў, сярод іх — Рыгор Кастусёў