Былы польскі міністр расказаў пра ідэі Менску аб абмене Анджэя Пачобута

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

«Аддайце нам Латушку». Былы польскі міністр распавёў пра дзіўныя ідэі Менску пра абмен Пачобута

Былы міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Марыўш Каміньскі ў інтэрв’ю «Telewizja Republika» расказаў пра перамовы, якія вяліся з ягоным удзелам адносна вызвалення з беларускай вязніцы журналіста, дзеяча польскай меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута.