72% палякаў падтрымліваюць закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю72% жыхароў Польшчы падтрымлівае ідэю закрыць…

72% палякаў падтрымліваюць закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю

72% жыхароў Польшчы падтрымлівае ідэю закрыцьця ўсіх памежных пераходаў на мяжы зь Беларусьсю, супраць выступае 21% рэспандэнтаў, паведаміла 5 жніўня Польскае тэлебачаньне са спасылкай на ліпеньскае дасьледаваньне Цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі. Пра гэта інфармуе агенцтва «Позірк».

Прыкладна столькі ж, 73% апытаных, выступаюць супраць прадстаўленьня мігрантам прытулку ў краіне, якія перасякаюць мяжу зь Беларусьсю, сярод моладзі гэты паказьнік дасягае 79%.

https://smarturl.click/aJZk0