Неапазнаны аб’ект парушыў паветраную мяжу Польшчы. Ён прыляцеў з Расіі праз тэрыторыю Украіны.
Гаворка, хутчэй за ўсё, ідзе пра дрон-камікадзэ. Ён быў зафіксаваны як мінімум трыма радыёлакацыйнымі станцыямі, праляцеў углыб Польшчы на 25 км і знік. Цяпер яго шукаюць.
Праз масіраваны ўдар расійскай арміі па тэрыторыі Украіны Польшча раніцай 26 жніўня паднімала ў паветра авіяцыю. Расійскія ракеты і беспілотнікі сёння даляцелі да заходніх рэгіёнў Украіны, там пашкоджаныя аб’екты энергетычнай інфраструктуры.