Палова жыхароў Польшчы падтрымлівае прыпыненне права на прытулак для мігрантаў — даследаванне. 49,4%…

Палова жыхароў Польшчы падтрымлівае прыпыненне права на прытулак для мігрантаў — даследаванне.

49,4% жыхароў Польшчы падтрымлівае ўзмацненне жорсткасці міграцыйнай палітыкі, прапанаванае прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам.

Пра гэта сведчаць вынікі сацыялагічнага даследавання, праведзенага агенцтвам SW Research для выдання Rzeczpospolita.

Адзначаецца, што супраць новаўвядзенняў выступіла 24,1% апытаных, 26,6% не змаглі даць адказ.

“Падтрымка абмежавання права на прытулак павялічваецца з узростам рэспандэнтаў і іх прыбыткам”, — гаворыцца ў публікацыі.

Даследаванне праводзілася ў сярэдзіне кастрычніка 2024 года, было апытана 800 чалавек.

Падрабязнасці | Без VPN