Аб небяспецы псэўдаапазіцыйных структураў і праве на паўстанне <Беларусь>Аб інклюзіўнасьціОфі…

Аб небяспецы псэўдаапазіцыйных структураў і праве на паўстанне <Беларусь>

Аб інклюзіўнасьці
Офіс Святланы Ціханоўскай і афіляваныя зь ім іншыя псэўдаапазыцыйныя структуры (далей у тэксце «псэўдаапазіцыйныя структуры») прадстаўляюць выключна толькі сябе й невялікую частку зацікаўленых ці эмацыйна заангажаваных у сваю дзейнасьць грамадзянаў, пра што сведчыць вельмі нізкая палітычная актыўнасьць большай часткі беларускіх грамадзянаў, якая працягвае імкліва падаць.

Аб небясьпечных дзеяньнях псэўдаапазыцыйных структураў
Псэўдапазыцыйныя структуры імкнуцца максымальна манапалізаваць грамадзка-палітычнае поле й навязаць сябе ў якасьці адзіных прадстаўнікоў гэтага поля, блякуючы адначасна магчымасьць прадстаўніцтва нацыянальна-дэмакратычных сілаў, што вядзе да прыняцьця заходнімі партнэрамі памылковых і вельмі небясьпечных палітычных рашэньняў. Гэтымі ж структурамі манапалізаваны й бескантрольна выкарыстоўваюцца фінансавая й іншая дапамога заходніх дзяржаваў, мэдыйная прастора й інш.

Аб прывідных надзеях

Нягледзячы на агульнае нэгатыўнае стаўленьне да Каардынацыйнай рады (КР), шматлікія грамадзка-палітычныя групы лічаць, што нават палітычна слабая КР, з сумнеўнай легітымнасьцю, магла бы пры пэўных умовах стаць процівагай палітычным афэрыстам, а таксама ўнесьці пэўную дынаміку ў разьвіцьцё інстытутаў грамадзянскай супольнасьці.

На жаль, такія спадзяваньні былі цалкам разбураны пасьля блякаваньня рашэньняў Грамадзкага аргкамітэта па правядзеньні выбараў і прыняцьця рашэньняў па парадку правядзеньня выбараў шляхам змовы паміж псэўдаапазыцыйнымі структурамі.

Аб супярэчнасьцях і адказнасьці псэўдаапазыцыйных структураў
У пэўных супярэчнасьцях, якія ўзьнікаюць паміж псэўдаапазыцыйнымі структурамі, у аснове ляжыць не рознае разуменьне нацыянальных задач, а выключна барацьба за фінансавыя патокі й іх разьмеркаваньне. Сутнасьць дзейнасьці псэўдаапазыцыйных структураў не прадугледжвае прыняцьця на сябе якой-небудзь палітычнай адказнасьці за лёс краіны, а значыць, і фармаваньня адпаведных гэтаму мэт і задач. У прыватнасьці, стварэньне легітымных нацыянальных інстытутаў, безь якіх немагчыма абараніць нацыянальныя інтарэсы.

Інфільтрацыя ў псэўдаапазыцыйнае асяродзьдзе прадстаўнікоў рэжыму
У складзе й пад прыкрыцьцём псэўдаапазыцыйных структураў актыўна ажыцьцяўляюць дзейнасьць асобы й структуры, шчыльна зьвязаныя з рэжымам Лукашэнкі і яго спэцслужбамі, а таксама спэцслужбамі іншых краінаў. Гэта нясе вялікую небясьпеку для беларусаў, многія зь якіх сталі ахвярамі іх дзейнасьці.

Аб небясьпецы «рэалпалітык»
Як паказвае ў сваіх працах Hans-Georg Wieck, Захад выгадаваў Лукашэнку, таму што палітыкам Эўропы было зручней мець зносіны з рознымі псэўдаапазыцыйным дзеячамі. Гэта прывяло да цяжкіх наступстваў для краіны (фактычнай яе акупацыі), а з улікам такой жа палітыкі ў адносінах да Расеі, да цяжкіх наступстваў і для эўрапэйскай, і міжнароднай бясьпекі. І такая недальнабачная, цынічная палітыка працягваецца.

Аб праве на паўстаньне (Jus Resistendi)
Беларусы, якія змагаюцца за вызваленьне сваёй краіны, не павінны атаясамліваць сябе зь існуючай «дэмапазыцыяй». Гэта можа быць толькі рух супраціву (Рэзыстанс), які дзейнічае на аснове права беларускага народа на сваю свабоду й незалежнасьць, а значыць, на ўзброенае паўстаньне. Самазваныя ж псэўдаапазыцыйныя структуры ёсьць ворагі беларускага народа, такія ж, як і калябарацыйны рэжым Лукашэнкі, паколькі сфармаваны й падтрымліваюцца зьнешнімі сіламі.

#База #Беларусь #Basics #Belarus #Fundamentals

On the Danger of Pseudo-Opposition Structures and the Right to Revolt <Belarus> | Аб небяспецы псэўдаапазіцыйных структураў і праве…

On the Danger of Pseudo-Opposition Structures and the Right to Revolt <Belarus>  On Inclusiveness The Office of Sviatlana Tsikhanouskaya and affiliated pseudo-opposition structures (hereinafter referred to as the pseudo-opposition structures) represent only…