Другі месяц у Мінску ідзе суд па «справе Мачулішчаў»​​У Мінскім гарадскім судзе з 19 жніўня праходзі…

Другі месяц у Мінску ідзе суд па «справе Мачулішчаў»

​​У Мінскім гарадскім судзе з 19 жніўня праходзіць працэс па гучнай справе дыверсіі ў Мачулішчах. Але суд праходзіць у закрытым рэжыме. Дванаццаці чалавекам — большасці завочна — ставяцца ў віну адразу 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку «акт тэрарызму» (ч. 3 арт. 289 КК) і «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК).

Іх абвінавачваюць у здзяйсненні дыверсіі ў Мачулішчах у лютым 2023 года, падчас якой быў пашкоджаны расійскі самалёт А-50. Справу ў закрытым рэжыме разглядае Валянціна Зянькевіч.

Галоўны фігурант справы і, як сцвярджалі афіцыйныя органы і прапагандысты, выканаўца дыверсіі — Мікалай Швец, быў вызвалены ў чэрвені па абмене з Украінай. Але, негледзячы на гэта, па справе адбываецца суд і яго памагатым у Беларусі пагражаюць вялікія тэрміны зняволення. Завочна судзяць і самога Швеца.

Падрабязнасці пра справу https://spring96.org/be/news/116023