На межах працягвае рабіцца дзіўнае, але з іншага боку. Ва ўсе мінулыя гады, натуральна з 2021 і па 2…

На межах працягвае рабіцца дзіўнае, але з іншага боку. Ва ўсе мінулыя гады, натуральна з 2021 і па 2023 год пікі крызісу на межах прыпадалі на кастрычнік-лістапад. А гэтым годам па першых тыднях лістапада назіраецца не рост ціску на межы, а, наадварот, зніжэнне актыўнасці мігрантаў.

На мінулым тыдні дык увогуле маем мінімальную колькасць спроб патрапіць у краіны ЕС з Беларусі аж з канца лютага – усяго крыху болей за 450 кейсаў. Традыцыйна большая колькасць адзначаецца на беларуска-польскай мяжы, меньшая – на мяжы з Латвіяй, на мяжы з Літвой – крыху болей чым “каля нуля”.

З чым тое звазана, – ці то проста з надвор’ем, ці з чарговай спробай беларускіх уладаў камусьці “падміргнуць”, – пакуль незразумела…