Беларускія спецслужбы выманьваюць ва ўкраінцаў інфармацыю пра дабраахвотнікаў ва ўкраінскім войску. …

Беларускія спецслужбы выманьваюць ва ўкраінцаў інфармацыю пра дабраахвотнікаў ва ўкраінскім войску. Некаторыя падраздзяленні УСУ атрымалі электронныя лісты са сканам дакумента нібыта ад Службы бяспекі Украіны.

У “афіцыйнай” паперы на фірмовым бланку сказана, што ва ўкраінскім войску служаць беларусы, якія насамрэч нібыта дзейнічаюць на карысць Расіі. Пад гэтай маркай спецслужбы хочуць выцягнуць асабістую інфармацыю пра грамадзянаў Беларусі ў складзе частак узброеных сіл Украіны.

Такі дакумент трапіў апублікаваў тг-канал падраздзялення “Тур” 225-га асобнага дэсантна-штурмавога батальёна УСУ з заўвагай, што электронны адрас, на які прапанавана дасылаць звесткі пра беларусаў, ніколі не выкарыстоўвалася ЗСУ. Гэта — правакацыя.