СТВАРАЕЦЦА ПАСПАЛІТАЕ РУШЭННЕ
Прадстаўнік па абароне АПК Валерый Сахашчык абвяшае аб стварэнні «Паспалітага Рушэння» — нацыянальнай спартова-адукацыйнай арганізацыі у структуры Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Беларусі. Арганізацыя ствараецца для аб’яднання беларусаў вакол мэты абароны незалежнасці Беларусі і ўзнаўлення законнасці на тэрыторыі нашай краіны, спрыяе фізічнаму і інтэлектуальнаму развіццю грамадзянак і грамадзян ды адраджэнню беларускіх вайсковых традыцый.