“Камандуючы Украінскай добраахвотніцкай арміі (УДА), Дзмітрый Яраш апублікаваў свой прагноз, якая будучыня чакае Украіну: 
– Перамога Украіны ў вайне з Масквой, а таксама вызваленне ўсіх украінскіх тэрыторый ад расійскай акупацыі;
 – ліквідацыя “антыбеларускага рэжыму” дыктатара Аляксандра Лукашэнкі. Здабыццё Беларуссю сапраўднай незалежнасці і далучэнне яе да  “Балта-Чарнаморскага саюза”. Апошні будзе складацца, акрамя Беларусі, з Украіны, Польшчы і Літвы ды іншых усходнееўрапейскіх і балтыйскіх краін;
 – сяброўства Украіны ў НАТА;
 – паражэнне і распад Расійскай Федэрацыі.”