У канцы мінулага тыдня дырэктар ЦРУ Ўільям Дж. Бёрнс асабіста сустракаўся з прэзыдэнтам Украіны Зяленскім у Кіеве, каб перадаць яму высновы ЗША аб заплянаваных РФ дзеяньнях у наступныя тыдні і месяцы. Гэтыя абмеркаваньні адбываюцца падчас нарошчваньня наступальнага ціску РФ у раёне Бахмуту і імавернай падрыхтоўкі контр-наступу з боку Ўкраіны. Зяленскага і вайсковае кіраўніцтва Ўкраіны цікавіў таксама прагноз аб працягу падтрымкі ЗША, у сьвятле пераходу большасьці Палаты Прадстаўнікоў ЗША да партыі рэспубліканцаў. Паводле анамімных крыніц, на сустрэчы Бёрнс падкрэсьліў важнасьць цяпер дынамічных дзеяньняў у вайне, з увагі на тое, што атрымаць падтрымку пазьней можа стацца цяжэй. Зяленскі вынес уражаньне, што падтрымка адміністрацыі Байдэна застаецца трывалай, а ухваленая ў сьнежні падтрымка $45млрд будзе выдаткоўвацца прынамсі да лета, аднак менш пэўнасьці ёсьць аб далейшых пакетах дапамогі, якія будзе разглядаць Кангрэс. Зазначаецца, што зьвесткі Бёрнса перад пачаткам вайны спраўдзіліся і ён карыстаецца даверам у афіцыйным Кіеве. Дэталі інфармацыі, перададзенай Бёрнсам, невядомыя. Аналітыкі кажуць, што як Украіна, так і Расея рыхтуюцца да наступальных дзеяньняў увесну.
(Джон Гадсон, “Сакрэтная сустрэча дырэктара ЦРУ з Зяленскім аб далейшых кроках Расеі” – “CIA director holds secret meeting with Zelensky on Russia’s next steps”, “Ўошынгтан Пост”, 19 студзеня 2023).
(Джон Гадсон, “Сакрэтная сустрэча дырэктара ЦРУ з Зяленскім аб далейшых кроках Расеі” – “CIA director holds secret meeting with Zelensky on Russia’s next steps”, “Ўошынгтан Пост”, 19 студзеня 2023).