Федэральная служба выведкі папярэджвае аб вялікіх стратах ва ўкраінскім войску
13:46: Федэральная служба выведкі (BND) алярмуе аб вялікіх стратах ўкраінскага войска ў баях за стратэгічна важны горад Бахмут на ўсходзе гэтай краіны. Паводле інфармацыі SPIEGEL, Служба зьнешняй выведкі на сакрэтнай нарадзе на гэтым тыдні паінфармавала палітыкаў Бундэстагу ў галіне бясьпекі, што колькасьць стратаў украінскага войска ў баях з расейскімі акупантамі штодня выражаецца ў трохзначнай лічбе.
BND папярэдзіла, што ўзяцьце Бахмута расейцамі мецьме сур’ёзныя наступствы, бо дазволіць далейшае прасоўваньне Расеі углыб Украіны. BND таксама паведаміла, што расейскае войска дзейнічае пад Бахмутам зь бязлітаснай жорсткасцю [mit gnadenloser Härte!]. На брыфінгу было сказана, што цяпер Расея кідае сваіх жаўнераў наперад, як гарматнае мяса, а што вялікія страты ва ўласных збройных сілах, відаць, не зьяўляюцца фактарам у расейскай тактыцы вядзеньня вайны.”