Рэспубліка Беларусь. Сітуацыя падобна да патавай. Кітайскі дзядзюшка Сі так і не натхніўся неабходна…

Рэспубліка Беларусь. Сітуацыя падобна да патавай. Кітайскі дзядзюшка Сі так і не натхніўся неабходнасьцьцю гарантаваць сувэрынітэт Беларусі. Спроба па лініі ШОС прапанаваць Індыі падпісаць “стратэгічнае партнэрства” ўпіраецца ў нелегітымнасьць Лу. Рабы працягваюць сэцэсію – пакідаюць прасторы “страны для жизни”. Тое што ўлады мяркуюць вярнуць цягам бягучага году хаця 10.000 “беглых” яўна дэманструе што няма каму работаць. Безхрыбетныя ябацькі відаць не надта кемлівыя і здатныя. Карпянкоў працягвае пладзіць новыя спецслужбы на базе Унутраных Войск. Навошта яшчэ дадатковы АМАП? Паралельны? Хто каму не/давярае? Адно што можа ўратаваць дзеда Лу , калі дзед Пу , асэнсаваўшы што Украіну яны не перамогуць – пераключыцца на іншыя рэгіёны – Арменія, Казахстан. Цікавы год нас чакае