Весткі з нябёсаў -напрацягу апошняга тыдня з паловай, палёты РЭВ краін НАТО з удзелам Швэцыі адбываліся да паветраных межаў РБ у цэлым у межах рутыннага маніторынгу. Удзел Італіі выглядае выкліканым часовай заменай звычайна прызначаных рэсурсаў РЭВ НАТО на гэтым напрамку. Палёты РЭВ на зх мяжы РБ тыпова ўключаліся, як і раней, у палёты каля Калінінградзкае акругі і ў прасторы балтыйскіх краін. Назіралася таксама прысутнасьць паветраных танкераў каля пн мяжы РБ, аднак іх задачы не абавязкова зьвязаныя з РЭВ. Большая інтэнсыўнасьць палётаў назіралася ў апошні тыдзень студзеня – першыя дні лютага, у тым ліку большы палётны час на мяжы Беларусі з Валыньню. Некаторы палётны час адбываецца з вылучанымі транспондэрамі, аднак не выглядае, што гэтыя самалёты РЭВ НАТО заходзяць і ў паветраную прастору Ўкраіны.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ