«Акупантаў не абслугоўваем». Асудзілі дырэктара крамы аўтазапчастак, які адмовіўся прадаваць тавар р…

«Акупантаў не абслугоўваем». Асудзілі дырэктара крамы аўтазапчастак, які адмовіўся прадаваць тавар расійскім вайскоўцам

У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы вынеслі прысуд 65-гадоваму дырэктару крамы аўтазапчастак Віктару Макарэнку за тое, што ён адмовіўся прадаваць тавар вайскоўцам РФ і назваў іх акупантамі. Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 190 КК («парушэнне раўнапраўя грамадзян»).

Суддзя Арцём Падалянец па запросу пракуроркі Святланы Пасемкі прызначыў Віктару штраф у памеры 300 базавых велічыняў (11 100 беларускіх рублёў).

Падчас працэсу стала вядома, што расійскія вайскоўцы не малі прэтэнзій да абвінавачанага, а ініцыятарам ўзбуджэння крымінальнай справы стаў менавіта беларускі вайсковец — Бейдзюк Дзмітрый Віктаравіч з вайсковай часткі 97035.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) bit.ly/41b0cjW