#падзеі_тыдню:
На аэрадроме ў Мачулішчах пралуналі некалькі выбухаў. Ёсьць падставы меркаваць, што быў, прынамсі, моцна пашкоджаны самалёт далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня (ДРЛВ) А-50. Расея мае толькі 9 апаратаў такой мадэлі. Адразу пасьля выбухаў лукашэнкаўскі рэжым распачаў пошук датычных да дывэрсіі. Ужо вядома пра затрыманьні ў саміх Мачулішчах, а таксама ў Фаніпалі й Койданаве (Дзяржынску).
24.02.23 стаўся роўна год з пачатку паўнамаштабнага ўварваньня РФ ва Ўкраіну. Год, які прынёс мільёны ўчекачоў, дзясяткі тысячаў загінуўшых сярод цывільнага насельніцтва й вайскоўцаў Ўкраіны. Наступствы гэтае вайны будуць ўплываць на краіны нашага регіёну яшчэ доўгія гады, калі не дзесяцігодзьдзі.
Дэпутаты г.зв. парлямэнту прынялі праўкі ў Крымінальны Кодэкс, якія, у прыватнасьці, уводзяць сьмяротнае пакараньне за здраду дзяржаве для вайскоўцаў і дзяржслужбоўцаў.
У шэрагу СМІ былі апублікаваныя, нібыта, службовыя дакуманты Крамля згодна з якімі плянавалася (плянуецца?) цалкам інкарпараваць Беларусь у склад Расеі да 2030 году. Цалкам чаканая рэч, калі браць да ўвагі ўсё тое што рабіла й казала расейская ўлада апошнія гады.
Ва Ўкраіне прынялі закон згодна з якім на мяжы з Беларусьсю плянуецца стварыць суцэльную замінаваную паласу шырынёй у 2 кілямэтры. Колькі год зойме дэмантаж гэтых палёў пасьля нармалізацыі стасункаў паміж дзвюма краінамі – пытаньне адкрытае.
У ССА УС РБ прыбыла першая партыя аптэчак колькасьцю ў 1000 штук.
У 927 Цэнтры падрыхтоўкі й прымяненьня БАК працягваецца актыўнае навучаньне апэратараў дронаў. Адначасна Дзяржкамваенпрам актыўна працуе над пачаткам масавае вытворчасьці пэўных мадэляў безпілётнікаў для патрэбаў УС РБ. Як можна заўважыць высновы з расейска-украінскай вайны кіраўніцтва УС робіць слушнае.