“Прарыў” і “вялікае дасягненне” — праваабаронцы пра рашэнне ААН прыраўняць парушэнні ў Беларусі да “…

“Прарыў” і “вялікае дасягненне” — праваабаронцы пра рашэнне ААН прыраўняць парушэнні ў Беларусі да “злачынстваў супраць чалавечнасці”.

У справаздачы вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека асуджаюцца масавыя рэпрэсіі ў Беларусі. На думку аўтара, некаторыя парушэнні правоў чалавека “могуць кваліфікавацца як злачынствы супраць чалавечнасці”.

“Нарэшце мы атрымалі ад органа ААН тую юрыдычную кваліфікацыю, пра якую мы гаворым ужо два гады”, — пракаментавала справаздачу прадстаўнік Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі Вікторыя Фёдарава.

У Беларусі “адбываецца пераслед сацыяльнай групы — гэта значыць тых, хто не лаяльны ў любым фармаце рэжыму”, заявіла каардынатар рэгіянальнай праграмы Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў Яўгенія Андрэюк.

Крысціна Рыхтэр, дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях, раней заявіла, што міжнароднай супольнасці “трэба перайсці ад фіксацыі пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі да рэальных дзеянняў па прыцягненні вінаватых да адказнасці”.

Крыніца: ПЦ “Вясна” / @pozirkonline