Латвія пачынае другі этап будаўнічых работ на мяжы з Беларуссю.
Агароджа мае стаць даўжэйшай на 63,9 км. На першым этапе на латвійска-беларускай мяжы было пабудавана каля 54 км плота.
Будаўніцтва забалочаных участкаў адкладзена да лета, калі глеба стане цвярдзейшай.
На трэцім этапе хутка можа пачацца праектаванне і будаўніцтва шасці вежаў сувязі з пад’язнымі шляхамі. Заключаецца дамова на будаўнічыя працы.
Узвядзенне 173-кіламетровай загароды плануецца завяршыць у 2024 годзе. Плот мае вышыню каля чатырох метраў, ён забяспечаны калючым дротам.
Крыніца: Delfi.lv