#падзеі_тыдню • Сакратар Радбезу РБ агучыў прапанову аб прызыве на тэрміновую службу студэнтаў вочна…

#падзеі_тыдню
• Сакратар Радбезу РБ агучыў прапанову аб прызыве на тэрміновую службу студэнтаў вочнае формы навучаньня. Спаслаўся на досьвед СССР у 80-я. Варта адзначыць, што ў СССР дадзены захад быў прыняты праз катастрафічны недахоп г.зв. прызыўных рэсурсаў. Улічваючы вялізную плынь эміграцыі за апошнія 3 гады, то найхутчэй матывы ў наш час такія ж.
• Шайгу прыбыў у Менск на сустрэчу з Лукашэнкам. Раней на тыдні ў Менск прылятаў кіраўнік Службы зьнешняе выведкі РФ і сам Лукашэнка наведаў зь візытам Пуціна. Як звычайна, тэмы перамоваў аніразу не былі агучаныя.
• У Сеціве з’явіліся зьлівы, меркавана, сакрэтных дакумэнтаў Пэнтагону, якія, у тым ліку, тычацца падрыхтоўкі хаўрусьнікамі ўкраінскай арміі да чаканага контранаступу.
• Латвія вяртае прызыў на тэрміновую службу.
• Фінляндыя далучылася да блёку НАТО. Замест «фінляндызацыі» НАТО адбылася «натаізацыя» Фінляндыі. То бок адваротнае таму, што чакала РФ.
• У Гомельскай вобласьці пачалася падрыхтоўка да будаўніцтва дзьвюх новых памежных заставаў.