Падчас спробы ўзброенага перавароту ў Судане пацярпеў грузавы самалёт беларускай авіякампанііПра гэт…

Падчас спробы ўзброенага перавароту ў Судане пацярпеў грузавы самалёт беларускай авіякампаніі

Пра гэта піша тэлеграм-канал «ОтВинта», спасылаючыся на свае крыніцы і на здымкі спадарожнікаў Maxar.

На гэтых здымках, зробленых 16 і 17 красавіка, відаць некалькі пашкоджаных і знішчаных самалётаў у аэрапорце Хартума. Сярод іх − Іл-76ТД (б.н. EW-576TH) прыватнай грузавой авіякампаніі Belcanto Airlines. Гэтая кампанія з’явілася ў жніўні 2020 года, а першы рэйс яе самалёт выканаў толькі нядаўна − у лістападзе 2022-га.

Экіпаж пашкоджанага самалёту цяпер знаходзіцца ў Хартуме, ніхто з яго чальцоў не пацярпеў. Усе яны трымаюць сувязь з амбасадай РБ у Судане, прапрацоўваючы разам з ёй варыянты вяртання ў Беларусь.