Сейм Літвы адмяніў вета, якое Гітанас Наўседа наклаў на закон з абмежаваннямі грамадзянаў Беларусі і…

Сейм Літвы адмяніў вета, якое Гітанас Наўседа наклаў на закон з абмежаваннямі грамадзянаў Беларусі і Расіі:

за адмену вета — 99 дэпутатаў;
супраць — 7 дэпутатаў;
устрымаліся — 2 дэпутаты.

Гэта азначае, што закон прыняты ў тым выглядзе, за які раней прагаласаваў Сейм.

Закон уводзіць для грамадзянаў Беларусі меншыя абмежаванні, чым для грамадзянаў Расіі. Прэзідэнт Літвы палічыў гэта несправядлівым: маўляў, калі ўжо абмяжоўваць жыхароў краін-агрэсараў — дык усіх пароўну.

Гэта справакавала няхай і невялікую, але хвалю пратэстаў. Беларусы даказвалі, што стаўленне да вайны ў Беларусі і ў Расіі рознае. І ўвогуле сітуацыя розная.