Краіны ЕС за мінулыя суткі не дазволілі нелегальна трапіць 75 мігрантам з тэрыторыі Беларусі. Служба…

Краіны ЕС за мінулыя суткі не дазволілі нелегальна трапіць 75 мігрантам з тэрыторыі Беларусі.

Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы са спасылкай на латвійскіх калег паведаміла, што ў папярэдні дзень папярэджана 44 спробы нелегальнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы (днём раней — 22).

Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, за мінулыя суткі мяжу з боку Беларусі спрабаваў нелегальна перасекчы 31 замежнік (75).

З пачатку года зафіксавана 10.691 спроба незаконнага пранікнення ў ЕС з беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 7.743, Латвію — 2.039, Літву — 909), у тым ліку 3.331 — з пачатку красавіка.

Памесячная статыстыка, якую вывеў @pozirkonline на падставе штодзённых звестак, сведчыць аб росце напружанасці на мяжы Беларусі і ЕС: у студзені было зроблена 1.989 спроб нелегальнага пераходу мяжы, у лютым — 1.970, у сакавіку — 3.401.

Крыніца: @pozirkonline