Дробныя дарогі на памежжы з Расеяй перакопваюць і завальваюць дрэвамі
Прынамсі такія навіны прыходзяць з Магілёўскай вобласці. Верагодна гэта спосаб перакрыць альтэрнатыўныя шляхі ўезду ў Беларусь з тэрыторыі Расеі.
Нагадваем, што 5 траўня на мяжы Беларусі і Расеі быў уведзены шчыльны кантроль людзей, якія едуць у Беларусь. КПП паставілі на шасці асноўных напрамках. Як доўга будзе ажыццяўляцца кантроль, невядома.
Тым часам, паводле расейскіх СМІ, чэргі растуць з абодвух бакоў мяжы. Машыны чакаюць па 4-5 гадзін.