Тры месяцы арышту прысудзілі мінчуку за тое, што нелегальна змайстраваў булаву і захоўваў яе дома. 55-гадовага беспрацоўнага мужчыну абвінавацілі ў незаконным вырабе халоднай зброі.
Булаву мінчук зрабіў з цвікамі замест шыпоў. Яе прызналі “халоднай зброяй ударна-раздрабняльнага дзеяння”. Пры ператрусе булаву канфіскавалі.
Падчас ператрусу ў мужчыны таксама знайшлі і забралі герб “Пагоня” і “кавалак матэрыялу белых і чырвоных колераў”.
На судзе абвінавачаны прызнаў віну і сказаў, што зрабіў булаву для абароны. Праўда, адзначаюць у пракуратуры, мінчук не змог патлумачыць, ад каго хацеў абараняцца.