Прапагандысты Крамля працягваюць расказваць пра “планы” нападу Польшчы на Беларусь — дзяржсакратар к…

Прапагандысты Крамля працягваюць расказваць пра “планы” нападу Польшчы на Беларусь — дзяржсакратар канцылярыі польскага прэм’ера.

У якасці доказу Станіслаў Жарын працытаваў расійскага прапагандыста і былога вайскоўца Алега Іваннікава, які сцвярджае, што Польшча і Літва “выношваюць сумесныя планы нападу на Беларусь”.

“Словы Іваннікава з’яўляюцца часткай рыторыкі <…>, паводле якой Польшча ўзбройваецца, у прыватнасці, для нападу на Беларусь. Фармаванне ў беларусаў пагрозы з боку суседзяў заклікана звярнуць іх у бок афіцыйнай улады і Расіі, якая павінна стаць [у іх вачах] гарантам бяспекі”, — адзначыў Жарын.

9 траўня міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў аб мілітарызацыі Польшчы і краін Балтыі.

Паводле яго сцвярджэння, “асобныя заходнія палітыкі толькі штурхаюць планету ў прорву, спрабуюць раздуць на тэрыторыі Еўропы пажар трэцяй сусветнай вайны”.

Крыніца: “Твітэр” Жарына / @pozirkonline