«Транснефть» адхіліла прапанову Беларусі павысіць тарыфы на транзыт нафты
Расейскі манапаліст заявіў, што беларускі бок не прадставіў абгрунтаваньня павышэньня тарыфу на 84% з 1 ліпеня. Іх памер павінен вызначацца ў адпаведнасьці з усталяванай мэтодыкай, гаворыцца ў лісьце расейскай кампаніі ў адрас «Гомельтранснафта Дружба».
Беларусь з 1 лютага павялічыла тарыфы на паслугі па транзыце нафты праз сваю тэрыторыю на 9%. Пасьля гэтага «Транснефть» папрасіла беларускую кампанію накіраваць фінансавую справаздачу за I квартал бягучага году, фактычныя аб’ёмы транзыту і пляны на 2023 год, аднак не атрымала гэтых зьвестак.
У расейскай кампаніі лічаць, што даходаў беларускага боку ад транзыту нафты па паўднёвай галіне «Дружбы» павінна хапаць для дзейнасьці бяз стратаў.