Рада Беларускае Народнае Рэспублікі абвяшчае пра ўганараваньне Міраслава Лазоўскага тытулам кавалера Ордэну Жалезнага рыцара.
Ордэн Жалезнага рыцара – найвышэйшая вайсковая ўзнагарода Беларускае Народнае Рэспублікі. Паводле свайго статуту, Ордэн зьяўляецца аб’яднаньнем кавалераў, адзначаных беларускаю дзяржавай “за выбітнае пасьпяховае кіраваньне войскам ці атрадам альбо за асабісты гераічны вайсковы ўчынак”.
Ордэн быў заснаваны ў 1949 годзе дэкрэтам Старшыні Рады БНР Мікалая Абрамчыка. Вядома пра шэсьць ранейшых узнагароджаных, сярод якіх Міхал Вітушка, адзін з камандэраў беларускіх партызанаў, якія супрацьстаялі савецкім акупантам пасьля Другой Сусьветнай вайны.
Гэта першае вядомае прысуджэньне тытулу кавалера Ордэну Жалезнага рыцара з 1952 г.
Падрабязьней: https://www.radabnr.org/miraslau_lazouski_iron_knight_order/