Лукашэнка заявіў пра “каштоўнасць культурнага кода” і развіццё Беларусі як “нацыянальнай дзяржавы”.”…

Лукашэнка заявіў пра “каштоўнасць культурнага кода” і развіццё Беларусі як “нацыянальнай дзяржавы”.

“З гонарам лічаць спрадвечнай спадчынай” у Беларусі “найвялікшую каштоўнасць чалавечых адносін”, заснаваных на “сяброўстве, узаемнай павазе і гасціннасці”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 8 ліпеня на рэспубліканскім свяце “Купалле” ў Александрыі.

На яго думку, фестываль увасабляе тое гэтак жа, як і “каштоўнасць гістарычнай памяці” пра “слаўнае мінулае”, пра тое, што “Беларусь — нашая зямля, і карані нашыя — старажытныя”.

“Гэтую сувязь стагоддзяў мы адчуваем тут асабліва востра, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — І менавіта тут мы разумеем каштоўнасць нашага культурнага кода. У ім з самага пачатку былі закладзеныя імкненне беларусаў да справядлівасці, высокая маральнасць і патрыятызм”.

Гэтую частку свайго спічу Лукашэнка прамовіў на беларускай мове.

Крыніца: @pozirkonline