Два беларускія верталёты заляцелі на тэрыторыю ПольшчыПасьля першых паведамленьняў пра гэта ад мясцо…

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Два беларускія верталёты заляцелі на тэрыторыю Польшчы

Пасьля першых паведамленьняў пра гэта ад мясцовых жыхароў і польскіх OSINT-даследчыкаў Мінабароны Польшчы абвяргала залёт верталётаў, але пазьней прызнала: два беларускія верталёты парушылі дзяржаўную мяжу і заляцелі на тры кілямэтры ўглыб польскай тэрыторыі ў раёне Белавежы, і радары іх не пабачылі.

NATO праінфармавалі пра инцыдэнт. Часовага паверанага ў справах Беларусі выклікалі ў МЗС Польшчы.