NATO не бачыць пагрозы для саюзнікаў з боку вагнераўцаў, якія перадыслакаваліся ў Беларусь. Пра гэта…

NATO не бачыць пагрозы для саюзнікаў з боку вагнераўцаў, якія перадыслакаваліся ў Беларусь. Пра гэта заявіла прадстаўніца альянсу Аана Лангеску:

— Мы не бачым ніякай прамой ці ўскоснай пагрозы з боку наймітаў ПВК “Вагнер” для нашых саюзнікаў, але мы застаемся пільнымі.

Напярэдадні Польшча расказала пра планы перакінуць тысячу вайскоўцаў да беларуска-польскай мяжы. Услед за гэтым літоўскае памежнае ведамства таксама заявіла аб намерах узмацніць агульны з Беларуссю ўчастак сваёй мяжы.