Важная інфармацыя для ўсіх нашчадкаў беларускіх партызанаў!Як правільна сабраць сапраўды карысную і…

Важная інфармацыя для ўсіх нашчадкаў беларускіх партызанаў!

Як правільна сабраць сапраўды карысную інфармацыю для прадастаўлення ў бот:

Для рухомых аб’ектаў, Ваша аператыўнасць, пры перадачы інфармацыі, грае ключавую ролю!

Важны час, месца, прыблізная колькасць і напрамак:

1. Руху тэхнікі, яе узбраенне, назначэнне і стан;
2. Пралёту авіацыі, тып манёўра: узлёт, пасадка, кружэнне ці звычайны пралёт;
3. Перамяшчэння асабовага складу, род войска, яго маральна-псіхалагічны стан.

Для статычных аб’ектаў, ключавую ролю грае Ваша дакладнасць!

Патрэбны наступныя звесткі:

1. Кропкі размяшчэння тэхнікі і асабовага складу, час максімальнай напаўняльнасці аб’екта;
2. Кропкі прымянення/працы тэхнікі і асабовага складу, перыядычнасць працы;
3. Аб’екты размяшчэння афіцэрскага складу.
4. Кропкі трэніровак асабовага складу;
5. Чыгуначныя і дарожныя вузлы правозу і праезду тэхнікі;
6. Запраўкі і склады размяшчэння паліва;
7. Шпіталі.

Для статычных аб’ектаў паспрабуйце адзначыць каардынаты. Гэта можна зрабіць з дапамогай карт Google на вашым тэлефоне: зацісніце неабходны аб’ект і атрымайце лічбавыя значэнні каардынат – шырыня і даўгата. Пры магчымасці зрабіце скрыншот.

* Апісвайце ўсе аб’екты максімальна падрабязна. Любая, нават нязначная, на Ваш погляд, інфармацыя можа стаць ключавой.
* Калі не ведаеце назначэнне тэхнікі ці тып манёўра, то апішыце простымі словамі тое, што бачыце.
* Не выкарыстоўвайце Яндэкс мапы.

Вышэйапісаную інфармацыю дасылайце на наш бот – @occupant_info_bot

Набліжаем перамогу разам!
Слава Украіне! Жыве Беларусь!